BE RU EN

Праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці зноў выйшлі на плошчу

  • 22.09.2019, 15:38

Больш за сто чалавек прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця.

Больш за сто чалавек сабраліся 22 верасня на плошчы Леніна ў Берасці, дзе кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага 2018 года, сустракаюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе naviny.by.

Паводле звестак праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у 12.40 на плошчы сабралася блізу 110 чалавек.

Людзі, якія сабраліся, абмяркоўвалі ход збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў «дэпутаты» на будучых «парламенцкіх выбарах» чатырох актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Штодня з 18 верасня актывісты праводзяць не менш за шэсць пікетаў для збору подпісаў у цэнтры Берасця, мікрараёнах горада і ў Берасцейскім раёне.

Пасля сустрэчы на плошчы праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця – Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь».

Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны