BE RU EN

Амерыканец тры дні прабыў у Менску і зняў відэаролік

  • 22.09.2019, 14:01

Што яго здзівіла ў беларускай сталіцы?

«Менск – гэта вельмі крэатыўнае месца. Людзі вельмі класныя», – апавядае амерыканец Пітэр Сантэнэла, які тры з паловай дні прабыў у беларускай сталіцы і зняў пра горад амаль 19-хвілінны відэаролік. На ягоную думку, у Менску жывуць адкрытыя і неагрэсіўныя людзі, але «ніхто не ўсміхнецца табе проста так, усмешку трэба заслужыць». Амерыканца здзівілі шырокія вуліцы і ходнікі, а таксама помнікі Леніну, паведамляе tut.by

.

Іншаземец сярод іншага прайшоўся па праспекце Пераможцаў, па вуліцах Зыбіцкай, Кастрычніцкай, Рэвалюцыйнай, пабываў у Асмолаўцы, схадзіў у Нацыянальную бібліятэку, пракаціўся ў метро.

«Перада мной, як мне здаецца, рарытэтныя савецкія дамы», – кажа іншаземец, гледзячы на Старавіленскую вуліцу, у тым ліку на «дом Чыжа». На праспекце Пераможцаў амерыканца здзівіла шырыня ходнікаў. «Але нікога няма», – адзначыў відэаблогер.

Кастрычніцкую вуліцу блогер называе «багемнай». Блогер таксама праехаўся ў метро, больш за ўсё яму спадабаліся станцыі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». У метрапалітэне яго здзівілі сярпы і молаты.

Іншаземец убачыў некаторую іронію ў тым, што да Менску і Беларусі ў цэлым на Захадзе ставяцца з некаторай паблажлівасцю, заўважаючы толькі палітычны складнік. «Але ў рэальнасці гэта больш прыемнае месца, чым вы думалі, – мяркуе блогер. – Менск – гэта вельмі крэатыўнае месца. Людзі вельмі класныя».

Блогер хацеў трапіць на экскурсію па Трактарным заводзе, але не атрымалася.

«Менск – неверагоднае месца, адрозніваецца ад таго, што я бачыў раней», – рэзюмуе амерыканец, які некалькі гадоў жыве ва Украіне. На ягоную думку, горад абавязкова варта паглядзець, «гэта неверагоднае месца для турызму».

Апошнія навіны