BE RU EN

У Берасці напалі на актывіста Віталя Казака

  • 22.09.2019, 13:18

Гэта здарылася каля гіпермаркета «Грын».

На актывіста Віталя Казака здзейснены напад, паведамляе «Брестская весна». Гэта здарылася вечарам 21 верасня каля гіпермаркета «Грын» а 20.00.

Віталь Казак браў удзел у пікеце па зборы подпісаў у падтрымку актывістаў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ.

Да пікета падышоў п'яны мужчына і ўдарыў Віталя ў твар. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі нападніка.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Апошнія навіны