BE RU EN

Гатавец пра перамогу над «Ёкерытам»: «Аргентына - Ямайка»? Хацелася шостую забіць

  • 21.09.2019, 21:30

Хакеіст менскага «Дынама» падвёў вынікі пераможнага матчу чэмпіянату КХЛ.

Абаронца менскага «Дынама» Кірыл Гатавец у інтэрв'ю «Прессболу» падвёў вынікі перамогі над «Ёкерытам» (5:0).

- Гульня склалася для нас добра. Перамаглі. Усё роўна думаю, што трэба ў некаторых кампанентах дадаваць. Выдатная камандная гульня, Энрот быў на вышыні. Ён даў нам шанец выйграць матч.

- «Дынама» ўвайшло ў зону плэй-оф...

- Гэта добра! У параўнанні са стартам летась... Але ззаду толькі восем гульняў. Рана рабіць высновы.

- 5:0, «Аргентына - Ямайка». Было крута?

- Так, было добра. Праўда, хацелася шостую забіць, - сказаў Гатавец.

Апошнія навіны