BE RU EN

У Паставах у памежнікаў здарылася сур'ёзнае НЗ

  • 21.09.2019, 18:29

Мясцовае начальства хоча схаваць здарэнне.

Сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне адбылося сёння, 21 верасня, у беларускіх памежнікаў у горадзе Паставы Віцебскай вобласці - пацярпелі прапаршчык і салдат тэрміновай службы. А ўся справа была... ў жаданні зэканоміць бюджэтныя сродкі, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

- Пакуль незразумела з якіх прычын яны наважылі заварыць цечу ў бензабаку службовага аўтамабіля прама ў прыватным гаражы прапаршчыка, - распавяла крыніца ў Смаргонскай памежнай групе. - Падчас зварачных работ узарваліся пары паліва. Гараж цалкам знішчаны, дасталося і аўтамабілю. Прапаршчык і салдат дастаўленыя ў шпіталь з сур'ёзнымі траўмамі і апёкамі.

У справе разбіраецца Пастаўская камендатура. На месца надзвычайнага здарэння ўжо прыбыло ўсё мясцовае памежнае начальства, якое ўзмоцнена думае, як схаваць здарэнне. Давайце пажадаем ім поспеху.

Апошнія навіны