BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

  • 21.09.2019, 18:00

Кошты вырастуць ужо з заўтрашняга дня.

З 22 верасня ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 22 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 57 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 67 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 89 капеек, ДТ - 1 рубель 67 капеек.

- Ва ўмовах узмоцненых знешніх рызык, якія абумовілі рост валацільнасць каціровак нафты, паслабленне курсу беларускага рубля, у мэтах папярэджання рызык страты фінансавай устойлівасці НПЗ напярэдадні чарговага этапу «падатковага манеўру» канцэрн вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты, - паінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Гэта дваццаць першае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана паліва змянялася 15 верасня: усе тыпы аўтамабільнага паліва падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2018 годзе цэны паліва мяняліся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. - Заўвага), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыццё вуглевадароднай сыравіны».

Апошнія навіны