BE RU EN

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў у цэнтры Менска - кожны дзень

  • 21.09.2019, 17:13

Вазьміце з сабой пашпарт, каб паставіць подпіс.

Прадаўжаецца збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі». Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» запрашае на пікеты збору подпісаў у цэнтры Менска, якія праводзяцца штодня ў адзін і той жа час:

- станцыя метро «Якуба Коласа», выхад да ЦУМу: 12.00 - 19.00,

- станцыя метро «Плошча Перамогі», выхад да парку Горкага: 12.00 - 19.00,

- станцыя метро «Кастрычніцкая», уваход у ГУМ: 12.00 - 19.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якіх вылучаюцца кандыдаты.

Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Апошнія навіны