BE RU EN

У Егіпце пачаліся акцыі пратэсту супраць прэзідэнта краіны

  • 21.09.2019, 15:59

Жыхары егіпецкіх гарадоў патрабуюць адстаўкі заўважанага ў карупцыі ўрада.

У сталіцы Егіпта і іншых гарадах краіны прайшлі дэманстрацыі супраць прэзідэнта краіны Абдулы Фатаха аль-Сісі, падчас якіх супраць актывістаў паліцыя ўжыла слезацечны газ, піша «УНІАН».

Сотні егіпцян выйшлі на плошчу Тахрыр у Каіры і іншых гарадах з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта краіны Абдулы Фатаха аль-Сісі.

Прычына пратэстаў - абвінавачванні ўрада Сісі ў карупцыі. Супраць дэманстрантаў паліцыя ўжыла слезацечны газ.

Падчас пратэстаў арыштавалі пяць чалавек.

Нагадаем, што Сісі прыйшоў да ўлады пасля таго, як узначаліў ваенны пераварот у 2013 годзе супраць прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі.

Апошнія навіны