BE RU EN

Шамана, які ішоў выганяць Пуціна, пасадзілі пад падпіску аб нявыездзе

  • 21.09.2019, 13:35

Якут моцна напалохаў улады РФ.

У Расеі суд выбраў захад стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе якуцкаму шаману Аляксандру Габышаву, які ішоў у Маскву, каб "выгнаць Пуціна". Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на афіцыйны дакумент.

Прыхільнік Габышава апавёў, што ў ноч на 19 верасня шамана павезлі "супрацоўнікі спецслужбаў". Гэта адбылося на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

Пасля гэтага прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Якуціі паведаміла, што шамана змясцілі ў псіхіятрычную лякарню ў Якуцку.

Аднак адвакат праваабарончай арганізацыі "Праваабарона Паштоўкі", які спрабаваў наведаць шамана ў лякарні, сказаў, што там яго няма, пісала агенцтва "Інтэрфакс".

У дакуменце, на які спасылаецца агенцтва, гаворыцца, што ў дачыненні да Габышава распачалі крымінальную справу аб публічных закліках да экстрэмізму. З 13-га да 20 верасня шаман знаходзіўся ў вышуку, а 20 верасня яго даставілі да следчага.

Псіхолага-лінгвістычнае даследаванне паказала, што ў выказваннях Габышава ўтрымліваецца публічны заклік да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прэзідэнта РФ, адзначае агенцтва.

Габышаў шэсць месяцаў ішоў уздоўж далёкаўсходніх трасаў у бок Масквы, адкуль у 2021 годзе мае намер "выгнаць" Пуціна. Ён мяркуе, што прэзідэнт Расеі – спараджэнне цёмных сілаў, з якім пад сілу справіцца толькі шаману.

Шаман выказваў меркаванне, што ў Расеі павінна быць народаўладдзе. Ён казаў, што мае намер ініцыяваць "народныя паўстанні" ў краіне.

Апошнія навіны