BE RU EN

Фінскага форварда БАТЭ аштрафавалі на 255 рублёў

  • 21.09.2019, 11:09

Форварда пакаралі за пабітую тумбу для мячоў.

19 верасня ў Доме футболу прайшло паседжанне Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і ў этычных пытаннях АБФФ, на якім было вынесена некалькі пастановаў, паведамляецца на сайце федэрацыі.

Галоўнага трэнера «Гарадзеі» Алега Радушку дыскваліфікавалі на дзве гульні і аштрафавалі на 255 рублёў. Нагадаем, што спецыяліст быў выдалены ў матчы супраць БАТЭ.

Таксама быў аштрафаваны на 255 рублёў нападнік БАТЭ Ясэ Туомінен за «іншыя парушэнні» (Артыкул 100 ДК) у матчы супраць «Менска». Верагодна, што форварда пакаралі за пабітую тумбу для мячоў у падтрыбунным памяшканні.

Нагадаем, у тым матчы БАТЭ саступіў з лікам 3:2, а каманда прапусціла тры мячы ў першыя 20 хвілінаў гульні.

Таксама была аштрафаваная каманда РЦАР-БДУ на 510 рублёў за тое, што зарабіла пяць жоўтых картак у матчы супраць «Шахцёра».

Апошнія навіны