Стала вядома, хто паедзе ад Беларусі на дзіцячую «Еўравізію-2019»
- 21.09.2019, 10:38
Конкурс пройдзе ў Польшчы.
Позна ўвечары 20 верасня стала вядома, хто паедзе ад Беларусі на 17-ы песенны конкурс дзіцячай «Еўравізіі».
Дзіцячая «Еўравізія» ў 2019 годзе пройдзе ў горадзе Глівіцэ (Польшча). Некаторыя краіны ўжо вызначыліся з тым, хто менавіта будзе прадстаўляць іх на міжнародным конкурсе, Беларусь зрабіла гэта 20 верасня. Паводле вынікаў галасавання журы і гледачоў пераможцай нацыянальнага адбору дзіцячай «Еўравізіі» стала Лізавета Міснікава. Яна прадставіць Беларусь з песняй «Папяловы», піша belsat.eu.
Міжнародны конкурс пройдзе 2 лістапада. Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 19 краінаў.