BE RU EN

Трамп абвясціў аб увядзенні самых сур'ёзных санкцый супраць Ірана

  • 20.09.2019, 18:29

Пад амерыканскія абмежаванні трапіў ЦБ Ірана.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Цэнтральнага банка Ірана. Пра гэта паведаміў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

З ягоных слоў, гэта «самыя сур'ёзныя» санкцыі, якія калі-небудзь уводзіліся супраць краіны.

Пры гэтым Трамп не раскрыў падрабязнасцяў санкцый. Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын дадаў, што банк быў апошняй крыніцай сродкаў Тэгерана.

Апошнія навіны