BE RU EN

Ацяпленне ў Менску пакуль уключаць не будуць

  • 20.09.2019, 17:07

Менгарвыканкам чакае моманту.

Тэхнічная магчымасць падключэння ацяплення забяспечаная, але Менгарвыканкам праводзіць маніторынг сярэднедзённай тэмпературы паветра. У выпадку паніжэння тэмпературы ацяпленне ў Менску паэтапна ўключаць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, паведамляе «Еўрарадыё».

У адпаведнасці з Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энэргазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энэргіі ацяпленне ўключаць у медустановах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках - пры ўстанаўленні тэмпературы цягам пяці дзён плюс 10 градусаў і ніжэй. А ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гатэлях, навучальных установах - пры ўстанаўленні сярэднедзённай тэмпературы цягам пяці дзён плюс 8 градусаў і ніжэй.

Апошнія навіны