BE RU EN

Зяленскі прызначыў новага кіраўніка Службы замежнай разведкі

  • 20.09.2019, 14:56

Прэзідэнт Украіны правёў важнае кадравае прызначэнне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Валерыя Еўдакімава з пасады намесніка Службы замежнай выведкі (СЗВ) і прызначыў яго кіраўніком гэтай структуры.

Адпаведныя ўказы №709-2017, 710-2019 ад 20 верасня апублікаваныя на сайце прэзідэнта Украіны, піша «Новое время».

Зяленскі прызначыў Еўдакімава намеснікам кіраўніка СЗВ у ліпені гэтага года.

У 2013 годзе Еўдакімаў займаў пасаду начальніка ўправы адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

12 верасня прэзідэнт Украіны звольніў з пасады кіраўніка СЗВ Уладзіслава Бухарава і прызначыў яго першым намеснікам кіраўніка Службы бяспекі Украіны - начальнікам Галоўнай управы ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Цэнтральнай управы СБУ.

Апошнія навіны