BE RU EN

На суботні матч менскага «Дынама» з «Ёкерытам» прадалі ўжо больш за 10 тысячаў квіткоў

  • 20.09.2019, 12:42

Хакейны матч стартуе заўтра ў 17.10.

На матч чэмпіянату КХЛ паміж менскім "Дынама" і "Ёкерытам", які пройдзе ў суботу, 21 верасня (пачатак у 17.10), рэалізавана ўжо больш за 10 тысячаў квіткоў.

Як паведамляе pressball.by са спасылкай на твітэр "зуброў", такія звесткі прыведзеныя на раніцу пятніцы.

Змяшчальнасць "Менск-Арэны" складае 15086. Матч з "Ёкерытам" стане для "Дынама" заключным у ходзе першай у сезоне хатняй серыі. Раней каманда Крэйга Вудкрафта саступіла "Сібіры" (2:3), перамагла магнітагорскі "Металург" (3:2) і "Амур" (1:0).

Апошнія навіны