BE RU EN

Навукоўцы перагледзелі тэорыю эвалюцыі

  • 19.09.2019, 21:48

Міжнародная група навукоўцаў знайшла і вывучыла закамянеласці прымата рудапітэка, які жыў 10 мільёнаў гадоў таму.

У выніку гэтага пэўныя зацвярджэнні тэорыі эвалюцыі зведалі змены, паведамляецца на сайце Phys.org, паведамляе msn.com.

Закамянеласці знайшлі ў Вугоршчыне. Экспэрты пасля знаёмства з вынікамі аналізу тазавых костак прыйшлі да высновы, што двухногасць чалавека мае больш старажытнае паходжанне, чым лічылася раней.

Паводле папярэдніх звестак, рудапітэк быў сваяком як сучасных афрыканскіх малпаў, так і Homo sapiens. Навукоўцы мяркуюць, што жывёла вяла дрэвавы лад жыцця, аднак адрознівалася больш гнуткай ніжняй часткай спіны. На зямлі рудапітэк мог стаяць прама - як чалавек.

Адзначаецца, што сучасныя малпы маюць доўгі таз і кароткую ніжнюю частку спіны. Менавіта таму яны ходзяць на чатырох нагах. У людзей жа, наадварот, - больш доўгая і гнуткая ніжняя частка спіны, што дае магчымасць хадзіць на двух нагах.

Апошнія навіны