BE RU EN

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў скандал у гомельскай школе

  • 19.09.2019, 21:01

Кіраўнік Каталіцкага касцёла звярнуў увагу на духоўнае выхаванне.

«Наша Ніва» пацікавілася ў каталіцкага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, што ён думае пра здарэнне ў Гомельскай школе.

«Сітуацыя нагадвае пра тое, што з выхаваннем маладога чалавека нешта трэба рабіць. Трэба каб і настаўнік адчуваў праблемы вучня, але і вучань павінен бачыць настаўніка ў тым, хто яго выхоўвае. Праблем шмат! Мы бачым Стоўбцы: маладзён жыцці загубіў! І настаўніка, і сябра свайго. А хто мае рацыю, хто вінаваты ў Гомелі мне цяжка ацэньваць.

Гэта праблема духоўнага стану нашага грамадства, такія рэчы не павінны здарацца - гэта сігнал, што духоўнае выхаванне кульгае моцна, што трэба нешта рабіць. А рэцэпты ёсць.

Духоўны элемент павінен прысутнічаць у выхаванні моладзі! У школе вучаць, напэўна, добра? Але чалавек гэта не толькі цела, але і душа. Можна вывучыць цудоўнага спецыяліста, але яшчэ і чалавекам трэба навучыць быць. І хтосьці павінен выхаваць гэта: чаму няма капелана ні ў школе, ні ва ўніверсітэце, ні ў войску? Не пра пастарскае казаць, а пра духоўнае».

Апошнія навіны