BE RU EN

Фотафакт: У цэнтры Менска адзначылі Дзень нацыянальнага сцяга

  • 19.09.2019, 15:39

Святочны перадвыбарчы пікет «Еўрапейскай Беларусі» пачаўся на праспекце Незалежнасці, ля ГУМа.

Актывісты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі з Пагоняй і сімволікай Еўрапейскага Звязу. На пікеце гучыць патрыятычная музыка, а мінакам распавядаюць пра гісторыю нашай сапраўднай сімволікі, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, 19 верасня 1991 года на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны - Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы - герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны