BE RU EN

Сайт «Хартыя-97» абвяшчае набор валанцёраў

  • 19.09.2019, 10:24

Сайт charter97.org абвяшчае набор валанцёраў для журналісцкай працы ў варшаўскім офісе рэдакцыі.

Абавязковыя ўмовы - досвед працы ў інтэрнэт-журналістыцы, веданне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, найноўшай гісторыі нашай краіны, валоданне беларускай і расейскай мовамі (ангельская і польская - вітаюцца), пісьменнасць, ахвота і гатоўнасць шмат і цікава працаваць. Журналісцкая адукацыя пажаданая, але не абавязковая. У першую чаргу будуць разглядацца прэтэндэнты, якія пражываюць у Польшчы.

Валанцёры, якія паспяхова прайшлі выпрабавальны тэрмін, могуць разлічваць на афіцыйнае працаўладкаванне. Пішыце на пошту charter97@gmail.com.

Апошнія навіны