BE RU EN

Квіткі на матч «Дынама» Берасце - БАТЭ разляцеліся за пяць гадзін

  • 18.09.2019, 18:21

Будзе аншлаг.

25 верасня адбудзецца перанесены матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі "Дынама" Берасце - БАТЭ.

- За пяць гадзін агульнага продажу ўсе квіткі на матч «Дынама» Берасце - БАТЭ прададзеныя! Зрэшты, гэта не значыць, што набыць квіток цяпер немагчыма. Адзінкавыя квіткі ўвесь час з'яўляюцца пасля касавання рэзервавання.

Для куплі раім перыядычна абнаўляць старонку матчу на сайце білетнага аператара, - паведамляе pressball.by.

Сустрэча пройдзе на АСК «Брэсцкі» 25 верасня. Пачатак - а 20.45. Берасцейскае «Дынама» з 51 балам пасля 20 гульняў узначальвае турнірную табліцу, у БАТЭ і «Шахцёра» па 46 балаў пасля 19 сустрэч.

Дынамаўская арэна месціць 10 169 чалавек.

Апошнія навіны