BE RU EN

У Менску ўпершыню пройдзе беларускамоўны стэндап

  • 18.09.2019, 17:18

Жартаваць будуць выключна на беларускай мове.

26 верасня ў сталічным «Stand-Up Comedy Hall», што на вуліцы Куйбышава 45, адбудзецца першая беларускамоўная стэндап-вечарына, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«На сцэне адны з найлепшых і цікавых прадстаўнікоў беларускай камедыі, якія будуць жартаваць выключна на беларускай мове! Прыходзь і бяры з сабой сяброў! Будзе смешна!» - абяцаюць арганізатары.

Квіток каштуе 16 рублёў. Набыць яго можна па спасылцы.

Апошнія навіны