BE RU EN

Сіноптыкі распавялі аб прагнозе надвор'я на найбліжэйшыя дні

  • 18.09.2019, 16:46

У Беларусь прыходзіць восень.

У чацвер - кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі парывісты. Уначы +2...+8°С, удзень +9...+15°С. У Менску - +9...+11°С.

У пятніцу ўдзень усяго +6...+13°С, кароткачасовыя дажджы, у Менску - +7...+9°С.

У суботу, 21 верасня, дажджы пройдуць толькі на паўночным усходзе. Уначы +1... 6°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0...-3°С, удзень ад +7°С на паўночным усходзе да +17°С на паўднёвым захадзе. У Менску - +9....+11°С

Згодна з папярэднім прагнозам pogoda.by, у нядзелю ў Менску будзе +12...+14°С, дождж, а ў панядзелак - ясна і +11...+13°С.

Апошнія навіны