ВПС Бельгіі перахапілі чатыры расейскія вайсковыя самалёты над Балтыкай
- 18.09.2019, 11:09
Гэта быў першы перахоп, пачынаючы з 3 верасня.
Бельгійскія ВПС, якія ўваходзяць у склад місіі паветранай паліцыі NATO, перахапілі над Балтыйскім морам чатыры расейскія вайсковыя самалёты.
Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на паведамленне ВПС Бельгіі ў Twitter.
"Сёння два F16 ВПС Бельгіі са складу місіі NATO перахапілі два расейскія Ту-160 і два расейскія Су-27 над Балтыйскім морам", – гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым, як адзначаюць ВПС Бельгіі, гэта быў першы перахоп расейскіх самалётаў, пачынаючы з 3 верасня.
Акрамя таго, ВПС Бельгіі суправадзілі сваё паведамленне фатаграфіямі перахопленых самалётаў.
Ваенна-паветраныя сілы NATO знаходзяцца ў Эстоніі, Латвіі і Літве ў парадку ратацыі згодна з пастановай Рады Альянса 29 сакавіка 2004 года, калі краіны Балтыі сталі чальцамі Альянсу. У 2012 годзе на саміце NATO ў Чыкага была прынятая пастанова падоўжыць місію ВПС у краінах Балтыі на няпэўны час. У саміх краінаў Балтыі няма ўласных знішчальнікаў.