BE RU EN

«Настаўніца да школы была наглядніцай у жаночай калоніі»

  • 18.09.2019, 10:43

Беларусы ўспамінаюць пра канфлікты паміж настаўнікамі і вучнямі.

Журналісты kp.by папрасілі дарослых успомніць, ці былі ў іх школе канфлікты паміж настаўнікамі і вучнямі.

Ганна Лыскавец, прадавачка-кансультантка:

– Мая былая настаўніца гісторыі да школы працавала наглядніцай у жаночай калоніі. Жанчына была эмацыйная, але справядлівая, мы яе любілі. Аднойчы на ўроку аднакласнік, які не вылучаўся добрым паводзінамі, запусціў у яе глазураваным сырком. Нервы настаўніцы здалі – ён падышла і ўдарыла яго ў твар. Ён ёй у адказ. Увогуле завязалася бойка. Мы былі трохі ў шоку, але нікому не сталі скардзіцца – калі не бацькі, то хоць настаўніца яго выхаваннем зоймецца. Не дапамагло – ён ужо не першы раз сядзіць у турме.

Алена Паўлава, юрыстка:

– Ва ўніверсітэце ў нас быў вельмі дзіўны малады выкладчык. Апавядаў, што хацеў пайсці ў святары, але нешта не задалося. Да мяне ў яго была нелюбоў з першага погляду – ставіў адзінкі за любы адказ і на пярэчанні называў «злоснай парушальніцай». А потым пайшоў яшчэ далей – стаць пісаць мне вечарамі ў сацсетках, што я грэшніца і буду гарэць у пекле. Усіх дастаў, і мы напісалі на яго калектыўную скаргу дэкану, і больш яго не бачылі.

Марыя Конюхава, мэнэджарка:

– Адна мая школьная настаўніца часта груба размаўляла з вучнямі. Неяк выклікала мяне да дошкі і пратрымала там, з маіх адчуванняў, хвілінаў трыццаць. Я не ведала, як рашыць заданне, але замест таго, каб мне адразу паставіць два балы і пасадзіць назад за парту, яна з усмешкай задавала мне пытанні. Маім аднакласнікам казала, маўляў, паглядзіце на яе – яна не можа нічога рашыць. Нібыта ў яе не ўсё ў парадку было з нервамі. Калі я ўжо вырасла, даведалася, што яна наклала на сябе рукі...

Ганна Завадская, філолаг:

– У дзіцячым садзе пісала левай рукой. Там выхавальніца мяне за гэта біла. Але я бацькам не казала, баялася быць няправільнай. У школе гісторыя паўтарылася. У першым класе я хоць і магла так-сяк трымаць ручку ў правай руцэ, але пісаць было складана. Атрымліваліся крамзолі. Усе першыя класы настаўніца пры ўсіх мяне называла крыварукай, а часам і болей. Зразумелая справа, школу я ненавідзела і чатыры класы скончыла дрэнна. Затое якое было здзіўленне бацькоў, калі ў пятым і наступных класах я пачала вучыцца добра. Трэба было проста памяняць настаўніка. Школу, дарэчы, скончыла з медалём.

Наталля Кастрыкіна, мама другакласніка:

– Літаральна сёння раніцай мяне выклікала на дыван настаўніца сына. Таму, што адмовіліся ад платнага гуртка ў матэматыцы. Гісторыя такая: спачатку нам прапанавалі адну праграму і педагога для гуртка, а потым апынулася, што ўсё не так. Мы, узважыўшы ўсе за і супраць, пастанавілі адмовіцца. За гэта нас у бацькоўскім чаце назвалі безадказнымі бацькамі, якія, аказваецца, ганьбяць педагога і прымушаюць яе чырванець. Давялося ісці і расстаўляць кропкі над і.

Іна Задзвінская, прадпрымальніца:

– Калі я вучылася ў школе, у нас нават адпетыя хуліганы ставіліся да настаўнікаў паважліва. Я ўпэўненая, што ўсё пачынаецца з сям'і. А нам усім з дзяцінства закладалі, што настаўнік – гэта аўтарытэт. У маіх дзяцей не ўсе настаўнікі былі ідэальнымі, я проста моўчкі запрашала рэпетытараў і казала дзецям, што ім у гэтым выпадку патрэбен індывідуальны падыход. А добрага настаўніка нястомна хваліла пры дзецях. Калі сама працавала з дзецьмі, у мяне былі спецыфічныя вучні, з дыягназам «лёгкая ступень разумовай адсталасці». Іх дрэнныя паводзіны часам былі справакаваныя хваробай, але каб яны свядома настаўнікаў правакавалі, не памятаю такога. Там хутчэй былі цяжкія сем'і...

Апошнія навіны