BE RU EN

Пампеа правёў перамовы з кіраўніком МЗС Украіны

  • 18.09.2019, 9:59

Кіраўнік Дзярждэпартамента пацвердзіў нязменную падтрымку краіны з боку ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пагутарыў у аўторак з міністрам замежных справаў Украіны Вадзімам Прыстайкам, паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент.

Як адзначаецца ў заяве вонкавапалітычнай установы ЗША, кіраўнік амерыканскай дыпламатыі павіншаваў кіраўніка МЗС Украіны з нядаўнім прызначэннем на гэтую пасаду. Пампеа зноў пацвердзіў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць Украіну, якая ажыццяўляе прынцыпова важныя рэформы, закліканыя перамагчы карупцыю, умацаваць вяршэнства закона і стварыць эканамічны асяродак, што спрыяе канкурэнцыі і інвестыцыям.

Дзяржсакратар падкрэсліў нязменную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны з боку ЗША.

Апошнія навіны