BE RU EN

Новыя ПДР у Беларусі: Што чакае пешаходаў?

  • 18.09.2019, 9:57

Дакумент знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Не толькі глядзі, але і слухай! Праект новых Правілаў дарожнага руху прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне за пераход праезнай часткі ў навушніках. Таксама пры пераходзе дарогі нельга будзе глядзець у тэлефон або мець на галаве капюшон, паведамляе «Белсат».

Плануюць увесці ў абноўленыя Правілы дарожнага руху новы тэрмін – «сродак персанальнай мабільнасці». Гэта значыць такія віды транспарту, як самакаты, сігвеі або гіраскутары.

Грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Правілаў дарожнага руху адбылося сёлета ў траўні, цяпер дакумент узгадняюць кампетэнтныя органы.

Апошнія навіны