BE RU EN

Расеец з Беларусі па Бугу прыплыў у Польшчу

  • 17.09.2019, 21:58

29-гадовы грамадзянін РФ вельмі хацеў трапіць у Заходнюю Еўропу.

Польскія памежнікі затрымалі каля мяжы з Беларуссю нелегальнага мігранта з Расеі. Пра гэта паведамілі ў Памежнай службе Польшчы, паведамляе «Белсат».

Як высветлілася, 29-гадовы грамадзянін Расеі пераплыў раку Буг і накіраваўся ў глыб Польшчы, каб затым трапіць у Заходнюю Еўропу. Дакументаў, якія б дазвалялі яму знаходзіцца ў краіне, пры сабе расеец не меў.

Пасля неабходных працэдур нелегала перадалі беларускім памежнікам.

Апошнія навіны