BE RU EN

Мянчанка: Для сябе бачу толькі еўрапейскі шлях

  • 17.09.2019, 20:47

Калі будзем салідарнымі - зможам дабіцца многага.

Пра гэта мянчане кажуць падчас сустрэч з удзельнікамі парламенцкай кампаніі ад «Еўрапейскай Беларусі» на пікетах, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

- Падтрымліваю незалежных кандыдатаў, таму, што хачу нармальнай будучыні для сваёй сям'і, сваіх дзяцей і наогул для ўсёй краіны, - сказала адна з жыхарак Менска. - Мяркую, што так далей працягвацца не можа. Нам патрэбна кансалідацыя ў грамадстве. Шчыра кажучы, мы ў Беларусі - вельмі пасіўныя. Увогуле, калі мы лаем свайго «прэзідэнта» - мы вінаватыя самі, таму што кожны народ варты таго, што ён мае. Наша пасіўнасць, часам адсутнасць салідарнасці - гэта наш мінус. Калі мы зможам быць салідарнымі - зможам дабіцца многага. Я для сябе бачу толькі еўрапейскі шлях.

Апошнія навіны