BE RU EN

У Менску са стадыённым шоў выступіць «Акіян Эльзы»

  • 17.09.2019, 18:20

Канцэрт гурта Святаслава Вакарчука адбудзецца ў гэтую пятніцу.

20 верасня ў Менску пасля двухгадовага перапынку выступіць украінскі гурт «Акіян Эльзы». Музыкі спецыяльна для беларускіх прыхільнікаў адаптавалі шоў, якое фанаты ўбачылі ў жніўні 2018-га на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі», паведамляе «Белсат».

Канцэрт пачнецца а 20:00 на «Менск-Арэне». Гледачы ўбачаць нестандартную сцэну і відэаінсталяцыі, шмат гуку і святла, і пачуюць любімыя песні.

Апошні канцэрт гурта ў Беларусі прайшоў на фестывалі LIDBEER-2017.

У кастрычніку 2019 года «Акіяну Эльзы» споўніцца 25 гадоў. За гэты час музыкі выпусцілі 9 поўнафарматных альбомаў і сталі адным з самых вядомых гуртоў Украіны ва ўсім свеце. На канцэрце ў Менску гледачоў чакаюць новыя песні, а таксама ўсім вядомыя хіты.

Кошт квітка ад 60 да 180 рублёў, фанзона - 140 рублёў, танцпляц - 90 рублёў.

Апошнія навіны