BE RU EN

Даляр падаражэў на таргах у Менску

  • 17.09.2019, 17:33

Беларускі рубель здаў да амерыканскай валюты і расейскага рубля.

На Беларускай валютна-фондавай біржы 17 верасня прайшлі чарговыя таргі валютамі, піша tut.by.

Даляр вырас на BYN0,0068, да 2,0506 рубля.

Еўра патаннеў на BYN0,0043, да 2,2583 рубля.

Расейскі рубель умацаваўся на BYN0,0006, да 3,1996 рубля за 100 расейскіх рублёў.

У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае рэжым зменлівага курсу.

Апошнія навіны