BE RU EN

Беларус Шаранговіч трапіў у склад «Нью-Джэрсі» на перадсезонны матч

  • 16.09.2019, 20:57

Беларускі хакеіст трапіў у склад на матч супраць «Бостана».

У ноч з 16 на 17 верасня «Нью-Джэрсі» правядзе два перадсезонныя матчы. Першая група хакеістаў сустрэнецца з «Бостанам», а другая згуляе з «Манрэалем». Форвард зборнай Беларусі Ягор Шаранговіч трапіў у склад «д'яблаў» на матч супраць «Бостана».

Нападнік будзе ў цэнтры чацвёртага звяна, дзе згуляе са Студзенічам і Кларкам, адзначае belarushockey.com.

Апошнія навіны