BE RU EN

СМІ даведаліся пра выкарыстанне лецішчаў расейскіх дыпламатаў у ЗША для шпіянажу

  • 16.09.2019, 19:32

З дыпламатычных будынкаў вялося праслухоўванне супрацоўнікаў ФБР.

Расейская дыпламатычная ўласнасць у Мэрылэндзе і Нью-Ёрку, доступ да якой быў зачынены на пастанову прэзідэнта Барака Абамы ў снежні 2016 года, выкарыстоўвалася для перахопу звестак ФБР і дапамогі расейскім выведнікам на тэрыторыі Злучаных Штатаў, паведамляе выданне Yahoo News са спасылкай на былых супрацоўнікаў вашынгтонскай адміністрацыі. З іх слоў, менавіта з гэтых «лецішчаў» вёўся перахоп засакрэчанай інфармацыі ФБР, дзякуючы чаму расейцам атрымлівалася не дапускаць выкрыцця сваіх агентаў на тэрыторыі ЗША, паведамляе РБК.

У Вашынгтоне мяркуюць, што імавернасць уцечкі інфармацыі настолькі вялікая, што ЦРУ і ФБР прыйшлося нават перапыніць сувязь з некаторымі са сваіх агентаў у Расеі, сцвярджаюць суразмоўцы выдання.

Мяркуецца, што аперацыя расейскай выведкі на тэрыторыі ЗША пачалася яшчэ ў пачатку 2010-х гадоў, калі група агентаў спрабавала завербаваць прадстаўнікоў амерыканскага істэблішменту, у тым ліку бізнэсоўца Картэра Пэйджа, які пазней уваходзіў у выбарчы штаб Дональда Трампа. Раскрыць сакрэтныя коды ФБР ім атрымалася арыентавана ў 2011-2012 гадах. Тады ж у расейскіх разведчыкаў з'явілася магчымасць праслухоўваць спецгрупы ФБР, якія займаліся выяўленнем шпіёнаў. Спецыяльнае абсталяванне для гэтага як раз і знаходзілася на тэрыторыі «лецішчаў», сцвярджаюць суразмоўцы Yahoo News.

29 снежня 2016 года Барак Абама падпісаў указ, які абавязваў 35 расейскіх дыпламатаў пакінуць Амерыку, а таксама зачыніў іх калегам доступ да двух аб'ектаў нерухомасці. «Дзяржаўны дэпартамент закрывае дзве расейскія тэрыторыі, ў Мэрылэндзе і Нью-Ёрку, якія выкарыстоўваліся расейскім персаналам для разведвальных мэтаў, а таксама аб'яўляе персонамі нон-грата 35 расейскіх агентаў выведкі», - заявіў тады Абама.

Апошнія навіны