BE RU EN

У Беларусі ўсё часцей знаходзяць радыеактыўныя гадзіннікі

  • 16.09.2019, 18:59

За апошнія дзесяць дзён знайшлі трое такіх гадзіннікаў.

Жыхар Віцебска ўвечары 15 верасня паведаміў выратавальнікам, што ў яго ёсць двое карабельных гадзіннікаў з падвышаным узроўнем радыяцыі.

- Дакументаў з тэхнічнымі характарыстыкамі на іх няма. Работнікі МНС правялі замеры гама- і бэта- выпраменьвання. Высветлілася, што на паверхні абодвух гадзіннікаў фон значна перавышае натуральны, - паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паводле папярэдніх звестак, у фарбе пакрыцця цыферблата ў якасці крыніцы святла выкарыстоўваўся радый-226. Цяпер вырашаецца пытанне аб іх ўтылізацыі.

Нагадаем, 7 верасня падобны выпадак адбыўся ў Мёрскім раёне. Мужчына знайшоў карабельныя гадзіннікі з радыяцыяй і даставіў іх у пажарную аварыйна-выратавальную часць. Дзе знайшоў небяспечныя гадзіннікі, мужчына не паведаміў.

Апошнія навіны