BE RU EN

Протас уключаны ў склад «Вашынгтона» на першы перадсезонны матч з «Чыкага»

  • 16.09.2019, 16:38

Беларускі хакеіст падпісаў з амерыканскім клубам 3-гадовых кантракт.

Беларускі форвард Аляксей Протас уключаны ў склад «Вашынгтона» на перадсезонны матч з «Чыкага».

Як паведамляе «Прессбол» са спасылкай на прэс-служба клуба, наш суайчыннік згуляе ў тройцы з Джо Сніўлі і Бэкам Маленціным. Паядынак пачнецца а 2.00 паводле беларускага часу.

Адзначым, што Протас быў задрафтаваны «Вашынгтонам» у 2019 годзе ў трэцім раундзе пад агульным 91-м нумарам. Пазней «сталічнікі» падпісалі з беларусам трохгадовы кантракт пачаткоўца.

Апошнія навіны