BE RU EN

Намеснік дзяржсакратара ЗША наведае Беларусь з афіцыйным візітам

  • 16.09.2019, 15:17

Візіт Дэвіда Хэйла чакаецца 17 верасня.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Праграмай знаходжання запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«17 верасня чакаецца візіт у Беларусь намесніка дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі ў палітычных справах Дэвіда Хэйла», - паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.

У праграме візіту - сустрэчы амерыканскага дыпламата з кіраўніцтвам краіны і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх дачыненняў і рэгіянальнай бяспекі.

Нагадаем, 29 жніўня Менск з афіцыйным візітам наведаў Джон Болтан, які займаў у той час пасаду дарадцы прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы. У гэтым стагоддзі гэта быў першы візіт прадстаўнікоў урада ЗША ў Беларусь на такім высокім узроўні. У Менску дарадца Трампа сустрэўся з Лукашэнкам. Праз паўтара тыдня Джон Болтан сышоў з пасады дарадцы ЗША ў нацыянальнай бяспецы.

Апошнія навіны