BE RU EN

Беларус Андрэй Варанкоў стаў чэмпіёнам Сінгапура

  • 16.09.2019, 13:17

Беларускі нападнік заваяваў чэмпіёнства за два туры да фінішу футбольнага турніру.

Беларускі нападнік Андрэй Варанкоў разам з ДПММ заваяваў чэмпіёнства Сінгапура за два туры да фінішу. Варанкоў з 19 мячамі з'яўляецца найлепшым бамбардзірам першынства, паведамляе pressball.by.

Акрамя таго, у актыве нашага суайчынніка 9 выніковых перадачаў. Форвард правёў 20 матчаў.

У апошнім туры Андрэй, аформіўшы хет-трык, забяспечыў буйную перамогу ДПММ над "Уорыроз" – 3:0.

Апошнія навіны