BE RU EN

Берасцейцы - уладам: Кажаце адно, а робіце іншае

  • 15.09.2019, 21:31

Пратэсты ў Брэсце працягваюцца.

Блізу 120 чалавек чарговым разам у Берасці выйшлі сёння на плошчу ў знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Берасцейцы распавялі «Радыё Рацыя» пра тое, якім чынам за тыдзень змянілася сітуацыя:

- Мне хацелася б, каб выразна было сказана, што тут акумулятарнага завода не будзе. Хацелася б канкрэтыкі.

- Краіна жыве ў хлусні. Ніхто праўды не кажа. Кажуць адно, а робяць зусім іншае.

Пакуль праціўнікі будаўніцтва завода вырашылі, што ад пратэстоўцаў будзе чатыры кандыдаты, якія прымуць удзел у парламенцкай кампаніі. На днях плануюцца пікеты па зборы подпісаў адначасова ў 5-6 мясцінах горада.

Апошнія навіны