BE RU EN

У Гомелі з'явіўся першы «лунаючы» пешаходны пераход

  • 15.09.2019, 21:44

«ЗД пераходы» могуць з'явіцца і ў іншых гарадах Беларусі.

Пешаходны пераход, выкананы ў тэхніцы 3Д, з'явіўся ў Гомелі, паведамляе interfax.by са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.

«Зебра намаляваная такім чынам, што кожная з яе палос нагадвае бетонныя блокі. Пераход працуе як аптычная ілюзія, ствараючы ўражанне, быццам зебра ўзвышаецца над дарогай. Так пераход лепш бачны для кіроўцаў, каб яны здолелі своечасова прытармазіць», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Там адзначылі, што калі новаўвядзенне пакажа сябе з лепшага боку, то ў хуткім часе такія пераходы з'явяцца і на іншых вуліцах горада.

Апошнія навіны