BE RU EN

Турцыя атрымала другую партыю расейскіх ЗРК С-400

  • 15.09.2019, 17:27

Мінабароны Турцыі зрабіла заяву.

Мінабароны Турцыі заявіла аб заканчэнні паставак другой партыі расейскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400.

Як паведамляе прэс-служба абароннага міністэрства, пастаўкі другой партыі ЗРК пачаліся 27 жніўня, С-400 дастаўляліся на авіябазу Мюртэд блізу Анкары, піша «Новое время».

Расейскую сістэму плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў красавіку 2020 года.

У ліпені 2019 года пачаліся пастаўкі расейскіх ЗРК С-400 для «патрэб турэцкага войска». Анкара патлумачыла, што кантакт з Масквой «прадыктаваны рэаліямі», бо паветраная прастора Турцыі з'яўляецца неабароненай.

На думку Вашынгтона, сістэма С-400 не сумяшчальная з супрацьракетнай абаронай і самалётамі Паўночнаатлантычнага Альянсу, чальцом якога з'яўляецца Турцыя.

ЗША заклікалі Турцыю адмовіцца ад закупкі ў Расеі комплексаў С-400, калі Анкара хоча атрымаць амерыканскія знішчальнікі F-35.

Апошнія навіны