BE RU EN

У Варшаве адкрылі тры новыя станцыі метро

  • 15.09.2019, 15:53

Яны называюцца «Швэдская», «Жылы Таргувэк» і «Троцкая».

У Варшаве адкрыты чарговы адцінак другой галінкі метро, якая папоўнілася трыма новымі станцыямі ва ўсходнім кірунку, паведамляе «Польскае радыё».

Новыя станцыі метро называюцца «Швэдская», «Жылы Таргувэк» і «Троцкая». Усе тры станцыі былі адкрытыя мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

На гэтым будаўніцтва варшаўскага метро на заканчваецца. На левым беразе сталіцы неўзабаве будуць уведзеныя ў эксплуатацыю станцыі «Плоцк», «Млынуў» і станцыя «Прынца Януша», адкрыццё якіх запланаванае на наступны год.

Апошнія навіны