BE RU EN

Надзвычайнае здарэнне ў мазырскім аддзяленні «Газпрама»

  • 15.09.2019, 12:10

На электрыка ўпала апора ЛЭП, ён загінуў.

Учора на мазырскім участку ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адбылася смяротная трагедыя: на электрыка ўпала жалезабетонная апора ЛЭП.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTA Lite, электрык Маладзечанскага кіравання буравых працаў працаваў, калі на яго ўпала апора, будаўніцтва якой цяпер вядзецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, парваліся пад'ёмныя стропы.

На месца здарэння прыбыло ўсё кіраўніцтва арганізацыі. Афіцыйнай інфармацыі датычна гэтага надзвычайнага здарэння не паступала.

Апошнія навіны