BE RU EN

Пасажырскі Як-42 сеў у Краснаярску праз адмову рухавіка

  • 15.09.2019, 11:47

На борце было 116 пасажыраў.

Самалёт Як-42 праз тэхнічную няспраўнасць прызямліўся ў аэрапорце Краснаярска, пасадка прайшла паспяхова. Пра гэта ў нядзелю паведамілі ТАСС у прэс-службе ДУ МНС Краснаярскага краю.

– Як-42 пралятаў міма Краснаярска, паведаміў, што ў яго нешта зламанае, сеў у штатным рэжыме. Аварыйнай пасадкі не было, – сказаў суразмоўца агенцтва.

У прэс-службе аэрапорта ТАСС паведамілі, што ў самалёта, які ляцеў рэйсам Талакан – Краснаярск – Омск – Уфа, узніклі праблемы з рухавіком. На борце было, паводле папярэдніх звестак, 116 пасажыраў.

– Пасадка прайшла паспяхова. Авіякампанія «Красавія» цяпер прымае пастанову, як адправіць далей пасажыраў. Частка з іх ляціць у Омск, частка – ва Уфу, – сказалі ў прэс-службе.

Апошнія навіны