BE RU EN

ЗША і Ізраіль абмеркавалі дамову пра ўзаемную абарону

  • 15.09.2019, 10:50

Ізраіль хацеў бы заручыцца афіцыйнымі гарантыямі падтрымкі з боку ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абмеркавалі праз тэлефон перспектывы падпісання амерыкана-ізраільскай дамовы пра ўзаемную абарону.

"Дамова спрыяла б далейшаму ўмацаванню вялікага хаўрусу паміж дзвюма нашымі краінамі", напісаў Трамп у твітары ў суботу.

Нетаньяху падзякаваў амерыканскаму прэзідэнту, адзначыўшы, што "ў Ізраіля ніколі не было лепшага сябра ў Белым доме".

Абмеркаванне супольнай дамовы Трамп і Нетаньяху прадоўжаць на сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая пачнецца на наступным тыдні ў Нью-Ёрку.

Ізраіль хацеў бы заручыцца афіцыйнымі гарантыямі падтрымкі з боку ЗША ў выпадку ўзнікнення ўзброенага канфлікту з Іранам, адзначае Reuters.

Апошнія навіны