BE RU EN

Па даху берасцейскага Дома правасуддзя шпацыраваў мужчына ў трусах

  • 15.09.2019, 10:47

Карыстальнікі б'юцца ў здагадках, што яго прывяло туды ў такім выглядзе.

Днямі на даху Дома правасуддзя ў Берасці быў заўважаны паўголы мужчына. Фотаздымкі, зробленыя з суседняга офіснага будынка, выклалі ў паблік Онлайн Берасце.

Можна было пабачыць, што на мужчыну былі трусы, шкарпэткі і, верагодна, чаравікі.

Дом правасуддзя ў Берасці адчыніўся ў пачатку лета і месціць у сябе абласны і тры раённыя суды. Карыстальнікі б'юцца ў здагадках, што прывяло мужчыну туды ў такім выглядзе: паспрачаўся? Выйшаў пазагараць? Займаўся рамонтам?

Апошнія навіны