BE RU EN

Леанід Кулакоў: Многія падыходзяць, крычаць «Жыве Беларусь!»

  • 15.09.2019, 9:45

Пікет актывіста «Еўрапейскай Беларусі» падтрымалі музыкі.

Леанід Кулакоў, які ўдзельнічае ў парламенцкай кампаніі, апавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі», як ідзе збор подпісаў:

«Сёння выхадны дзень. Я стаю на пікеце ў сваёй акрузе, побач са сваім домам. Людзей сёння крыху менш, многія на лецішчах, займаюцца сваімі агародамі. Але людзі падыходзяць, цікавяцца, падтрымліваюць. Многія падыходзяць, здалёку крычаць “Жыве Беларусь!”, хтосьці прыязджае з іншых раёнаў. Прыходзяць, ідуць апавядаць сваім сябрам, потым сябры падыходзяць».

А адзін з менчукоў, якія прыйшлі на пікет для збору подпісаў, нават забяспечыў яго музычнае суправаджэнне.

Апошнія навіны