BE RU EN

У менскім метро мужчына зваліўся на рэйкі прама перад цягніком

  • 14.09.2019, 20:53

Ён памёр.

Сёння, 14 верасня, у менскім метро на рэйкі ўпаў мужчына, паведамляла агенцтва «Минск-Новости». Ён памёр у лякарні, паведамляе БелТА.

Першы час людзі ў падземцы не разумелі, чаму цягнікі на Маскоўскай галінцы спыніліся. Пазней высветлілася, што на станцыі «Пятроўшчына» на рэйках апынуўся мужчына. Яго паднялі а 11:56, рух цягнікоў аднавілі. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца: як і чаму пасажыр зваліўся прама перад рухомым вагонам — невядома.

Мужчына атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу. Там ён памёр. Са слоў медыкаў, яму блізу 30-35 гадоў, але яго асоба пакуль не ўстаноўленая. Над гэтым працуюць следча-аператыўная група і міліцыя.

Апошнія навіны