BE RU EN

Здабыча нафты ў Савудаўскай Арабіі ўпала ўдвая пасля атакі дронаў

  • 14.09.2019, 18:51

Гэта самая буйная атака на нафтавую інфраструктуру краіны за апошнія дзесяць гадоў.

Атака дронаў на аб'екты нацыянальнай нафтавай кампаніі Савудаўскай Арабіі Saudi Aramco прывяла да скарачэння ўзроўню здабычы нафты ў каралеўстве амаль удвая. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Інфармацыю пацвярджаюць і тры інфармаваныя суразмоўцы Reuters, піша РБК.

Крыніцы абодвух агенцтваў заяўляюць, што Saudi Aramco пасля атакі была вымушаная скараціць здабычу на 5 млн барэляў у дзень, што складае палову сутачнага аб'ёму здабычы.

Апошнія навіны