BE RU EN

Прэм'ер-міністр Украіны прапанаваў злучыць Балтыйскае і Чорнае мора

  • 14.09.2019, 18:14

Для гэтага Кіеву неабходна дамовіцца з Варшавай і Менскам.

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук прапанаваў злучыць Балтыйскае і Чорнае мора водным шляхам. Адпаведную заяву чыноўнік зрабіў падчас канферэнцыі «Ялцінская еўрапейская стратэгія» (YES) у Кіеве ў суботу, 14 верасня, паведамляе «Немецкая волна».

Украіна ўжо прыступіла да абмеркавання шэрагу амбіцыйных інфраструктурных праектаў, адзначыў ён. Відэазапіс выступу Ганчарука апублікаваў Youtube-канал «Факты ICTV».

Выкананне гэтага праекта «абсалютна рэальнае», падкрэсліў украінскі прэм'ер, не назваўшы канкрэтныя тэрміны. Са слоў Ганчарука, Украіне для гэтага трэба абмеркаваць пытанне аб меркаваным маршруце з Польшчай і Беларуссю.

Магчымае з'яўленне суднаходнага воднага шляху паміж Балтыйскім і Чорным морамі ўжо некалькі гадоў з'яўляецца прадметам абмеркаванняў трох краін. Выдаткі толькі на польскі ўчастак маршруту могуць дасягнуць 12 млрд еўраў.

Апошнія навіны