BE RU EN

Зяленскі прапанаваў пабудаваць з нуля горад на беразе Чорнага мора

  • 14.09.2019, 16:50

Прэзідэнт Украіны запрасіў інвестараў для будаўніцтва горада-курорта.

13 верасня ў Кіеве на форуме YES прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў у краіну інвестараў для будаўніцтва новага горада. Стэнаграмы выступу кіраўніка дзяржавы апублікаваў ягоны сайт, піша "Гордан".

"Нам ёсць што вам усім прапанаваць, калі можна так сказаць, ёсць чым за гэтым сталом вас пачаставаць. Гэта шэраг праектаў, куды пад мае асабістыя гарантыі абароны я запрашаю замежны бізнэс... Новы курорт на ўзбярэжжы Чорнага мора. Трэба ўдакладніць: гэта цалкам новы ўкраінскі горад. З нуля", – сказаў Зяленскі.

Ён таксама запрасіў інвестараў укладваць сродкі ў такія праекты, як ператварэнне пустэльных надзелаў на поўдні Украіны ва ўрадлівыя, міжуніверсітэцкі IT-кластар у Харкаве, цэнтр кінавытворчасці ў Кіеве, новыя горналыжныя курорты ў Карпатах (у Слаўскім і Баржаве), Іmpact-інвеставанне, востраў Хорціца і маштабны парк забаваў для гасцей з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

"Ялцінская еўрапейская стратэгія" (YES) – штогадовы форум, на якім абмяркоўваецца еўрапейская будучыня Украіны ў глабальным кантэксце.

Апошнія навіны