BE RU EN

З 15 верасня ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва

  • 14.09.2019, 15:45

Гэта дваццатае змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета.

З 15 верасня ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 15 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 56 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 66 капеек, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 88 капеек, ДП – 1 рубель 66 капеек.

Гэта дваццатае змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз кошт на паліва змяняўся 11 жніўня: усе віды аўтамабільнага паліва патаннелі на 1 капейку.

Апошнія навіны